Сівы голуб

Я забываю пакрысе
Былы свой сум, былое ліха.
І сівы голуб на страсе
Буркоча жаласна і ціха.
Я пакідаю гэты дом,
Каб аніколі не вярнуцца.
І нават гром, вясновы гром
Мяне не змусіць азірнуцца.

Прыпеў:
Сівы голуб, сівы голуб,
Галубка бялейша.
Мілы бацька, міла маці,
А міла - мілейша. (2 разы)

Прабегся вецер па расе,
І адгукнуўшыся ціхутка,
І сівы голуб на страсе,
І вечна сумная галубка.
Пачуй далёкі голас мой
І адгукніся ціха-ціха,
Каб я забыў свой неспакой,
Каб я забыў былое ліха.

Прыпеў.

 

Назад
На главную