Iшоў казак.
(О.Аверин - сл. народные)
Iшоў казак дарогаю,
Сустрэў дзеўку, зваць Галяю
Пастой, дзеўка, пастой, красна,
Я штось табе сказаць маю.(2 р)
Я штось табе сказацьмаю:
Сем загадак загадаю:
Адгадаеш - мая будзеш,
Не адгадаеш - чужа будзеш.(2 р)
Ой, што расце без кораня?
Ой, што бяжыць без повада?
Ой, што пячэ без жарыны?
Ой, хто жыве без дружыны?
Ой, што ўецца кругом дрэўца?
Ой, што сушыць каля сэрца?
Ой, што грае - голас мае?
Казак - дурань, што пытае.
Камень расце без кораня,
Вада бяжыць без повада,
Сонца пячэ без жарыны,
Казак жыве без дружыны,(2 р)
Ой, хмель ўецца кругом дрэўца,
Любоў сушыць каля сэрца,
Скрыпка грае - голас мае, -
Дзеўка Галя адгадае.
Iшоў казак дарогаю.(2 р)
|