Ой, ляцелі гусі з броду.

Ой, ляцелі гусі з броду...(2 разы)
Скалацілі ў рэчцы воду...(2 разы)
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
Ой, ляцелі гусі з броду
Скалацілі ў рэчцы воду.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Як стаў Раман жартаваці -
З вядзер воду выліваці.
Як стаў Раман жартаваці -
З вядзер воду выліваці.
Раман, Раман, Раманіку
Пусці мяне да доміку.
Раман, Раман, Раманіку
Пусці мяне да доміку.
Я не родну маму маю -
Будзе біці, добра знаю.
Не так біці, як караці
І шэльмаю называці.
Я не родну маму маю -
Будзе біці, добра знаю.
Не так біці, як караці
І шэльмаю называці. -
Дзе ж ты, шэльма, валачылась,
Што вячэра ўжо зварылась? -
Дзе ж ты, шэльма, валачылась,
Што вячэра ўжо зварылась? -
Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся. -
Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
Ой, ляцелі гусі з браду,
Скалацілі у рэчцы ваду.

 

Назад
На главную