Людка
(В.Мулявин - Я.Купала)

Як Людкі не бачу -
Не міла мне жыць,
І сохну, і плачу, } 2 раза
І сон не бяжыць.

І хатка не міла,
Урагамі дружкі,
І сьвет як магіла } 2 раза
І ночкай дзянькі.

Як Людку ўглядзеў -
Забыўся на ўсё,
І плач уцёк недзе, } 2 раза
І раем жыццё!

К ружовенькім шчочкам
Губамі прыльнуць,
І песьню аб Людцы } 2 раза
На ўвесь сьвет грымнуць!

Грымнуць, прытуліцца
Да белых грудзей,
Упіцца б, забыцца } 2 раза
На свет, на людзей!

Як Людку ўглядзеў -
Забыўся на ўсё,
І плач уцёк недзе,
І раем жыццё!

Як Людку ўглядзеў -
Забыўся на ўсё,
І плач уцёк недзе,
І раем жыццё!

 

Назад
На главную