І туды гара і сюды гара
(баларуская народная песня)
І туды гара і сюды гара.
А пад тымі крутыми гарамі
Ходзіць ладна зара.
Гэта не зара - дзяўчына мая.
Я яе поглядце лiцо румяное
Па ваду пайшла.
Дзяўчына мая, напаі каня.
Сядзем мы, сядзем ды й паедзем
Удаль ад майго двара.
А ў маім двары нічога няма,
Толькі-толькі красная каліна
Й тая не цвіла.
Каліна мая, чаму ж не цвіла,
Былі, былі лютыя марозы - змарозілі яе.
І туды гара і сюды гара.
А пад тымі крутыми гарамі
Занялась зара.
|