Ружы цвет
(У. Мулявiн - I. Скурко)

Ружы цвет! Ружы цвет -
Сонца і кветак свята,
Сусвет, ружамі пах сусвет
У той час, як са мною была ты.

Голас твой, сінь вачэй,
У сэрца маё запалі.
Ярчэй, ружы самой ярчэй,
Твае так вусны палалі.

Ружы цвет! Ружы цвет!
Верыцца мне ў спатканне.
Прашу ружы маёвай цвет:
- Вярні маё шчасце - каханне.

 

Назад
На главную