Па воду iшла

Па воду ішла
Як пчолка гула,
З вадою ішла - наплакалася,
З вадою ішла - наплакалася.
Не плач, мілая,
Не плач, не тужы,
Каня напасу, вады прынясу,
Каня напасу, вады прынясу.
Лi маці ваду з поўнага вядра,
Нявестку любі, бо ў цябе адна.
Другая будзе така ж самая,
А трэцяя будзе яшчэ горшая.

Па воду ішла,
Як пчолка гула,
З вадою ішла - наплакалася,
З вадою ішла - наплакалася.

 

Назад
На главную