Із далёкіх, із краёў.

Із далёкіх, із краёў
Шлі салдацікі дамоў,
Гэй, гэй, гэй, шлі салдацікі дамоў.

Па вузенькай, па дарожцы,
Запыліла вочы ім,
Гэй, гэй, гэй, запыліла вочы ім.

То пясочак, то не дым,
То Радзіма - не Берлін,
Гэй, гэй, гэй, то Радзіма - не Берлін.

Вось і роднае сяло
На прыгорачку відно,
Гэй, гэй, гэй, на прыгорачку відно.

Выхадзіце сёстры, брацця
Пераможцаў сустракаці,
Гэй, гэй, гэй, преаможцаў сустракаці.

Із далёкіх, із краёў
Шлі салдацікі дамоў,
Эй, шлі салдацікі дамоў.

 

Назад
На главную