Белая Русь ты мая
(У. Мулявiн - В. Скарынкiн)

Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.

Белыя гоні бульбы, белыя якосы дзяўчат,
Воблакаў белых над лугам вечны парад.
Белых белых грыбоў кашолкі, белыя белыя плечы бяроз,
Белыя белыя россыпы-золкі чыстых світанняў, рос.

Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Чыстая ты мая, родная ты мая, Белая Русь ты мая.
Белых туманаў плыні, белыя вершы буслоў,
Ціхая завадзь бялыныч, рык белавежскіх зуброў.
Вейкі-вейкі рамонкаў белых, белыя-белыя грывы завей.
Чыстыя-чыстыя душы смелых, простых тваіх людзей.

Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Чыстая ты мая, родная ты мая, Белая Русь ты мая.
Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.

 

Назад
На главную